• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Паведамляюць, што мне трындзец». Невядомыя пагражаюць журналісту Аляксандру Класкоўскаму

    Журналіст, палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі паведаміў, што на карпаратыўную пошту выдання «Позірк», дзе ён працуе, прыйшоў электронны ліст з пагрозай фізічна расправіцца з ім.

    Невядомыя пагражаюць журналісту Аляксандру Класкоўскаму

    Аляксандр Класкоўскі. Крыніца фота: Беларускае Радыё Рацыя

    Пра гэта журналіст распавёў сёння, 8 кастрычніка, на сваёй старонцы ў Face­book.

    Са слоў Класкоўскага, невядомы аўтар скарыстаўся сэрвісам Atom­ic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка.

    «У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з’яў я таксама не збіраюся», — піша палітычны аглядальнік.

    «Ніхто не мае права пагражаць журналістам. Калі спадар Аляксандр лічыць, што атрыманыя ім пагрозы сапраўды сур’ёзныя, яму варта звяртацца ў праваахоўныя органы той краіны, дзе ён знаходзіцца — яны будуць абавязаныя адрэагаваць», — зазначае кіраўнік прававого цэнтра БАЖ Алег Агееў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.