• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Без экзаменаў і Мінінфарма»: фатограф Сяргей Міхаленка адкрыў выдавецтва ў Літве

    Беларускі фатограф і куратар Сяргей Міхаленка зарэгістраваў у Літве новае выдавецтва. Яно будзе займацца выданнем кніг і альбомаў беларускіх фатографаў, а першым рэлізам стане зборнік пераможцаў фестывалю Pho­toArt­Doc.

    фатограф Сяргей Міхаленка адкрыў выдавецтва ў Літве

    Сяргей Міхаленка. Фота: photoartdoc.com

    Пра заснаванне выдавецтва Міхаленка паведаміў у сваіх сацыяльных сетках, звярнуўшы ўвагу на простасць працэдуры ў ЕС у параўнанні з беларускай бюракратычнай сістэмай.

    «Зарегистрировали сегодня издательство в Литве меньше чем за 24 часа — вечером за 20 минут всё заполнил, а к 10 утра уже получил сообщение о регистрации и первый ISBN», — падзяліўся фатограф.

    Ён параўнаў гэты вопыт з працэдурай у Беларусі, дзе для адкрыцця выдавецтва патрэбная дзяржаўная рэгістрацыя ў Міністэрстве інфармацыі, збор вялікага пакета дакументаў і здача экзамену ў кваліфікацыйнай камісіі: «Срок рассмотрения — один месяц, и совсем не факт, что зарегистрируют».

    «Круто, что в Литве, как и во многих европейских странах, действует такая логика — государство не должно решать заранее, кто достоин издавать книги. Ответственность наступает за конкретные нарушения, а качество оценивает рынок и общество», — адзначыў Міхаленка.

    Заснавальнік ініцыятывы падкрэсліў, што галоўная мэта новага выдавецтва — падтрымка беларускіх аўтараў: «Ну всё, теперь будем издавать книги и беларусских фотографов».

    Першым праектам новага выдавецтва стане кніга «Pho­toArt­Doc 2026. Award-Win­ning Projects». У яе ўвойдуць найлепшыя работы пераможцаў і фіналістаў сёлетняй эдыцыі фестывалю.

    Фотафестываль Pho­toArt­Doc, заснаваны Беларускай незалежнай фатаграфічнай асацыяцыяй пад куратарствам Сяргея Міхаленкі, стартаваў некалькі гадоў таму як незалежная пляцоўка на мяжы дакументалістыкі і мастацтва. За гэты час праект рэалізаваў шэраг паспяховых ініцыятыў: ад выстаў пераможцаў у Вільні і прэзентацый беларускіх фотакніг на еўрапейскіх пляцоўках (у тым ліку ў Польшчы) да шырокага міжнароднага конкурсу, які збірае аўтараў з усяго свету. Пераможцы конкурсу 2026 года, тэмай якога была «Трансфармацыя» (Trans­for­ma­tion / State of Tran­si­tion), былі абвешчаныя ў чэрвені.

    Стварэнне ўласнага выдавецтва ў Літве стала лагічным крокам для праекта, які паслядоўна стварае незалежную інфраструктуру для беларускай фатаграфіі пасля вымушанага выезду супольнасці за мяжу.

    Беларуская фотажурналістыка пасля 2020-га: паміж рэпрэсіямі, эміграцыяй і глабальным кантэкстам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.