• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі японскага журналіста вінавацяць у шпіянажы, яму пагражае да 20 гадоў зняволення

    Карэспандэнта японскай газеты «Хакайда Сімбун» затрымалі ў Сахалінскай вобласці па справе аб шпіянажы, паведаміла  РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу ФСБ.

    У Расіі японскага журналіста вінавацяць у шпіянажы

    Юкі Імаі. Фота: vk.ru

    Журналіста падазраюць у зборы звестак аб абароне Расіі, «каб выкарыстаць іх супраць бяспекі краіны». Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра колькасць мабілізаваных удзельнікаў вайны і добраахвотнікаў.

    Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу аб шпіянажы. Яму пагражае ад 10 да 20 гадоў калоніі.

    «Ён збіраў і захоўваў звесткі, якія маюць дачыненне да абараназдольнасці краіны, з мэтай перадаць іх па заданні нацыянальнай разведкі для выкарыстання супраць бяспекі Расійскай Федэрацыі», — паведаміла расійская спецслужба.

    Замежніка затрымалі за дзень да таго, як ён збіраўся вылецець з Расіі. З Сахалінскай вобласці яго даставілі ў Маскву. У паведамленні ФСБ адзначаецца, што затрыманы журналіст меў акрэдытацыю пры МЗС Расіі.

    Выданне «Осторожно, новости» высветліла, што гаворка можа ісці пра 34-гадовага Юкі Імаі, якога 13 кастрычніка Лефортаўскі раённы суд Масквы адправіў у СІЗА. Паведамляецца, што суд арыштаваў журналіста на два месяцы.

    34-гадовы карэспандэнт газеты «Хакайда Сімбун» Імаі Юкі пісаў пра жыццё Далёкага Усходу і Курыльскіх астравоў, уварванне Расіі ва Украіну, гісторыю вайны паміж Савецкім Саюзам і Японіяй, а таксама расказваў пра расійскія культурныя падзеі, звязаныя з Японіяй.

    Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» у адказ на затрыманне Юкі Імаі нагадала, што  збор грамадска значнай інфармацыі, у тым ліку на ваенную тэматыку, — неад’емная частка журналісцкай працы. RSF патрабуе выконваць правы журналіста і вызваліць яго.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.