• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы палітзняволены журналіст Кірыл Пазняк апублікаваў фота з дачкамі

    Пасля вызвалення і дэпартацыі з Беларусі былы палітзняволены журналіст Кірыл Пазняк нарэшце змог правеcці час з сям’ёй. Ён апублікаваў фота з дачкамі на сваёй старонцы ў Face­book.

    журналіст Кірыл Пазняк апублікаваў фота з дачкамі

    Кірыл Пазняк з дачкамі. Фота: яго Face­book

    Здымак на фоне гор Кірыл Пазняк суправадзіў подпісам: «Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя».

    Справа на фота — дачка журналіста Яніна, таксама былая палітвязынка. Яе судзілі за датычнасць да сацсетак медыярэсурсу, які стварыў бацька.  

    Пазнякоў затрымалі 3 верасня 2025 года ў Мінску. На наступны дзень КДБ прызнаў YouTube-канал «Платформа 375» Кірыла Пазняка экстрэмісцкім фармаваннем. У крымінальнай справе і журналіст, і ягоная дачка прызнаныя арганізатарамі.

    Пасля затрымання ў  ізалятары на Акрэсціна Кірыл Пазняк перанёс COVID-19 і цяжкую пнеўманію, якая дала ўскладненні на лёгкія. Некалькі дзён ён правёў на апараце штучнага дыхання. Кірыл праходзіў лячэнне ў турэмным шпіталі.

    26 чэрвеня 2026 года Мінскі гарадскі суд вынес прысуды Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ Яніне Пазняк. Іх прызналі вінаватымі паводле двух крымінальных артыкулаў: 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» і 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

    Кірыла Пазняка пазбавілі волі на тры з паловай гады, Яніну — на тры гады.

    Журналіст і яго дачка выйшлі на волю 16 верасня 2026 года ў выніку перамоваў спецпраўстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з беларускім рэжымам. Іх у групе з іншымі палітвязнямі прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву. Пры гэтым Яніне Пазняк не аддалі яе пашпарт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.