У Гродне адкрылі першы ў Беларусі медыяклас
У сярэдняй школе №40 Гродна пачаў працаваць першы ў Беларусі профільны медыяклас. У яго стварэнні ўдзельнічалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і дзяржаўны тэлеканал «Гродна Плюс», піша «Гродзенская праўда».

Фота: Мінінфарм РБ
Навучанне будзе будавацца па пяці напрамках: арганізацыя навучальнага працэсу, падтрымка матываваных школьнікаў, прафарыентацыя, папулярызацыя журналістыкі і падрыхтоўка да творчага ўступнага выпрабавання.
Для заняткаў плануюць выкарыстоўваць школьны медыяцэнтр сярэдняй школы № 40, абсталяванне кафедры журналістыкі ГрДУ і студыі тэлеканала «Гродна Плюс».
Як рыхтуюць прапагандыстаў: у Гродне стварылі першы інфармацыйны студатрад
Арганізатары разлічваюць, што такая сістэма дазволіць рыхтаваць будучых журналістаў яшчэ са школы.
Наколькі такая падрыхтоўка будзе мець дачыненне да сапраўднай журналістыкі — вялікае пытанне. Асабліва ў краіне, дзе дзяржаўныя СМІ ператварыліся ў інструмент прапаганды, а публікацыі незалежных медыя прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
На адкрыцці медыякласa прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, у тым ліку мэр горада Андрэй Хмель, а таксама прадстаўнікі ўніверсітэта на чале з рэктаркай Ірынай Кітурка і тэлеканала. Школьнікам уручылі фірмовыя падарункі ад арганізатараў праекта.

Фота: Мінінфарм РБ
Журфак БДУ ладзіць «шок-экскурсіі» для будучых ваенкараў і вучыць «традыцыйным каштоўнасцям»
@bajmedia