• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў

    У выдавецтве Фонда «Камунікат» неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай «Рэха дому». Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада.

    Кацярына Ваданосава

    Кніга Кацярыны Ваданосавай «Рэха дому»

    Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый.

    Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, дзе цяпер жывуць беларусы.

    Кацярына Ваданосава — аўтарка вершаў і песень, майстрыха гістарычных і традыцыйных строяў і тэхнік працы з тэкстылем, гісторыца, тэлевядоўца, журналістка, спявачка, музыка і грамадская дзяячка.

    Чалавек-інстытуцыя: як ствараюцца і выжываюць персанальныя медыябрэнды

    Аўтарка зборніка вершаў «Міфатворчасць» і музычных альбомаў Mifat­worčaść і «Стрэчанне». Аўтарка і вядучая цыклу тэлепраграм пра гісторыю строяў на канале «Белсат» «Нітка Зорка», а таксама іншых тэлевізійных і YouTube-праектаў, скіраваных на папулярызацыю гісторыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.