• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CityDog зрабіў дадатак для Android. Што ўнутры?

    Дадатак, які можна спампаваць наўпрост у Google Play, дазваляе чытаць City­Dog больш бяспечна ў параўнанні са звычайтым сайтам. Выданне распавяло, як гэта працуе.

    CityDog

    Калаж: City­Dog

    У рэдакцыі тлумачаць, што перш за ўсё шукалі варыянт, каб чытачам заўсёды быў даступны іх кантэнт:

    «У Беларусі многія сайты недаступныя — гэта ні для каго не сакрэт. У дадатку гэтай праблемы няма. City­Dogбудзе заўсёды даступны, літаральна ў адзін клік».

    Стваральнікі падкрэсліваюць, што аўдыторыя атрымае магчымасць чытаць артыкулы нават тады, калі няма інтэрнэту, напрыклад, у самалёце. Для гэтага неабходна будзе толькі захаваць тэкст ў закладкі. 

    «Дарэчы, афлайн можна чытаць і любыя іншыя артыкулы, якія вы адчынялі раней. Яны будуць адзначаны зялёнай галачкай», — тлумачыць выданне.

    Таксама прадугледжана магчымасць уключыць у «Наладах» «Бяспечны рэжым». У гэтым выпадку будуць схаваныя ўсе лагатыпы City­Dog і ўсе згадкі пра часопіс. Такім чынам, прыкладанне будзе выглядаць літаральна ананімным.

    Дадатак City­Dog ужо даступны ў Google Play.

    City­Dog — гэта лайфстайл-часопіс пра Мінск, Беларусь і беларусаў, якія знаходзяцца зараз у любой частцы свету. Выданне піша пра тое, дзе і як жывуць беларусы, як будуюць свой побыт, культуру і бізнес. Распавядае, як беларусы дапамагаюць адзін аднаму ўжо зараз. І дзе шукаць новыя магчымасці для кар’еры і адукацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.