• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі ПЭН шукае SMM-спецыяліста (дэдлайн — 30 лістапада)

    Беларускі ПЭН запрашае да супрацы адмыслоўца ці адмыслоўку ў SMM. Шукаюць чалавека, які зможа паглыбіцца ў дзейнасць арганізацыі і стане часткай каманды на доўгі час.

    Беларускі ПЭН аб’ядноўвае прафесійных літаратараў, праваабаронцаў і дзеячаў культуры, з’яўляецца часткай міжнароднага ПЭН-клуба (PEN Inter­na­tion­al). Каманда працуе з Варшавы, вядзе дзейнасць у двух кірунках: творчы (літаратурныя прэміі, перакладчыцкая майстэрня, творчыя івэнты) і праваабарончы (маніторынг, аналітычныя справаздачы, адвакацыя). Улады Беларусі 27 лютага 2026 года прызналі арганізацыю «экстрэмісцкім фарміраваннем». 

    Абавязкі:

    • вядзенне сайта (Word­Press) і сацсетак (Face­book, Insta­gram, Telegram);
    • камунікацыя з медыя, прадстаўленне ім інфармацыі для размяшчэння;
    • стварэнне/апрацоўка кантэнту і адаптацыя яго да розных пляцовак інфармацыі, падрыхтоўка публікацый і іх прасоўванне;
    • распрацоўка кантэнт-плана;
    • распрацоўка суправаджальных візуальных матэрыялаў;
    • шчыльная супраца з камандай;
    • удзел у распрацоўцы камунікацыйнай стратэгіі арганізацыі;
    • удзел у арганізацыі творчых імпрэз з пункту гледжання камунікацыі;
    • іншыя даручэнні кіраўніцтва ў камунікацыйным кірунку.

    Патрабаванні:

    • добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;
    • гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;
    • разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;
    • разуменне сучаснага медыйнага поля і кантакты ў беларускіх незалежных СМІ будуць істотным плюсам;
    • высокі ўзровень адказнасці, ініцыятыўнасці, гатоўнасць працы ў камандзе;
    • досвед працы з сацсеткамі: Face­book, Insta­gram, Telegram, YouTube;
    • досвед працы з графічнымі рэдактарамі Can­va pro і іншымі;
    • досвед працы з рэкламным кабінетам Meta і разуменне наладак таргетавання рэкламы;
    • уменне дамаўляцца з іншымі арганізацыямі/паблікамі/каналамі на крос-публікацыі;
    • навыкі працы ў Word Press і MailChimp, а таксама ў простым відэамантажы будуць плюсам;
    • гатоўнасць да паездак (пры неабходнасці);
    • валоданне польскай і англійскай мовай вітаецца.

    Умовы: 

    • поўны працоўны дзень; 
    • увядзенне і прыём спраў – пачатак студзеня 2027-га.
    • месца: Варшава (праца ў офісе, але пры неабходнасці можна пару дзён на тыдзень працаваць дыстанцыйна);
    • заробак 1200 еўра брута з магчымасцю росту ў залежнасці ад кампетэнцый і бягучых праектаў.

    Каб падаць заяўку, запоўніце ГУГЛ-ФОРМУ

    Дэдлайн — 30 лістапада 2026 года.

    Адабраных кандыдатаў запросяць на сумоўе ў снежні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.