Вэбінар «Ці выдае Еўропа? INTERPOL і экстрадыцыя ў Расію і Беларусь у 2026 годзе» (20 кастрычніка)
Reforum Help запрашае на вэбінар, прысвечаны пытанням міжнароднай абароны, механізмам INTERPOL і рызыкам транснацыянальных рэпрэсій у 2026 годзе.

Калі: 20 кастрычніка 2026 года, 17:00 (па Варшаве).
Дзе: анлайн.
Спікер — Алесь Міхалевіч, вядучы партнёр Legal Status, магістр права, доктар сацыяльных навук, член Еўрапейскай асацыяцыі адвакатаў па крымінальных справах (ECBA), Чэшскай палаты адвакатаў і Форуму адвакатаў абароны па экстрадыцыйных справах (DELF).
Тэмы вэбінара:
- Ці гарантуе статус міжнароднай абароны, што вас не выдадуць краіне паходжання?
- Як праверыць, ці не абвешчаныя вы ў міжнародны вышук і ці не фігуруеце ў базах INTERPOL?
- Якія краіны могуць быць небяспечнымі для людзей, якім пагражаюць транснацыянальныя рэпрэсіі?
- Як працуюць механізмы экстрадыцыі ў Расію і Беларусь і якія прававыя рызыкі важна ўлічваць у 2026 годзе?
Мадэратарка — Алена Юркіна, кіраўніца службы прававой дапамогі праекта Reforum Help.
Далучайцеся, каб разабрацца ў прававых механізмах міжнароднай абароны, даведацца пра магчымыя рызыкі і зразумець, якія юрыдычныя інструменты могуць дапамагчы абараніць вашыя правы.
Рэгістрацыя па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў