Збор праектаў для ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27» (дэдлайн — 27 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) збірае праекты з міжнародным патэнцыялам да ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27». Арганізатары просяць дасылаць заяўкі на ігравыя, дакументальныя ды анімацыйныя поўнаметражныя фільмы на розных стадыях распрацоўкі.

Еўрапейскі кінарынак пройдзе ў межах 77-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю 10–16 лютага 2027 году.
Да ўдзелу запрашаюцца як дасведчаныя беларускія творцы, так і дэбютанты, якія працуюць па-за сістэмаю дзяржаўнага падтрымання Беларусі. Адбіраць праекты будуць кінакрытыца Ірэна Кацяловіч і кіназнаўца ды фестывальны арганізатар Ігар Сукманаў.
Як паведамляецца на сайце BIFA, рыхтаваць аўтараў да Еўрапейскага кінарынку сёлета будуць незалежная кінаэкспертка, кансультантка і т’ютарка з Фінляндыі Леэна Пасанэн і італьянскі прадзюсар, рэжысёр ды эксперт у галіне дакументальнага кіно Стэфана Тэальдзі.
Свае праекты на падзеях BIFA на Еўрапейскім кінарынку ў розныя гады прэзентавалі такія рэжысёры і рэжысёркі, як Дар’я Жук, Мара Тамковіч, Юрый Сямашка, Улада Сянькова, Андрэй Куціла, Нэла Агрэніч, Воля Чайкоўская, Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй, Аляксей Палуян, Арцём Лобач ды іншыя.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў