Архіў
Канферэнцыя супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры (дэдлайн — 1 верасня)
Маладых журналістаў і студэнтаў журналістыкі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры.
Прэмія для відэажурналістаў Hinzpeter Awards (дэдлайн — 17 ліпеня)
Прэмія Hinzpeter Awards ўручаецца відэажурналістам з усяго свету за выключную мужнасць у асвятленні пытанняў дэмакратыі, правоў чалавека і міру. Цырымонія праходзіць у Паўднёвай Карэі.
Набор у школу блогінга для дзяцей з Лізай Ветравай
Цэнтр беларускай салідарнасці абвясціў набор у школу блогінгу для дзяцей і падлеткаў у Варшаве. Як заяўляюць арганізатары, мэта заняткаў — не абмяжоўваць выкарыстанне сацыяльных сетак, а навучыць карыстацца імі разумна, бяспечна і творча.
Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)
The Baltic Centre for Media Excellence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strengthening Independent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
Дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі» (дэдлайн — 10 ліпеня)
Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці? Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
Акрэдытацыя на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026» (8–9 жніўня, Варшава)
Журналістаў, блогераў і прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя запрашаюць атрымаць прэс-акрэдытацыю на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026», якая пройдзе 8–9 жніўня ў Варшаве.
Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)
Capacity for Democracy, RadarBY і Digital Skills Coalition Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.
Q&A | Хачу на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку — з чаго пачаць? (10 ліпеня)
Моладзевы савет «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» ў межах кампаніі On the Move ладзяць для маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі анлайн‑Q&A пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці.
Конкурс праектаў ад амбасады Нямеччыны ў Літве (дэдлайн — 15 ліпеня)
Амбасада Нямеччыны ў Вільні абвесціла конкурс на фінансаванне праектаў, накіраваных на ўмацаванне грамадскай устойлівасці і развіццё медыяпісьменнасці.
Школа па ЛГБТК+ журналістыцы ад Future і GPress.info (дэдлайн — 15 ліпеня)
Future і GPress.info запускаюць практычны курс для маладых людзей, якія хочуць паспрабаваць сябе ў журналістыцы, відэаблогінгу і новых медыя.
Гонар. Мужнасць. Свабода. Адкрытая сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні (3 ліпеня, 18:00)
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на адкрытую сустрэчу з Кацярынай Андрэевай у Вільні. Журналістка раскажа пра свой турэмны досвед, досвед трываласці, падзеліцца не расказанымі раней гісторыямі, а таксама адкажа на пытанні калег.
Конкурс для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 12 ліпеня)
Глабальная платформа Photography 4 Humanity («Фатаграфія для чалавецтва») сумесна з музеем фатаграфіі Fotografiska запрашае фатографаў-пачаткоўцаў з усяго свету дасылаць здымкі на адкрыты конкурс, прысвечаны правам чалавека.
Сустрэча «Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг»
Цэнтр новых ідэй запрашае на івент па фандрайзінгу. Мерапрыемства будзе цікава ў тым ліку прадстаўнікам медыясектару, якія хочуць даведацца больш пра пошук і прыцягненне рэсурсаў.
Стыпендыі для беларускіх студэнтаў у Літве і Чэхіі ад EU4Belarus (дэдлайн — 14 ліпеня)
У межах праграмы Education for Belarusians адкрыты конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія вучацца або паступаюць на вочную форму навучання ў Літве ці Чэхіі.
Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 30 чэрвеня)
Маладыя аўтары (да 25 гадоў) могуць прадставіць на фестываль фільмы пра міграцыю, разнастайнасць, сацыяльную інтэграцыю і прадухіленне ксенафобіі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.