Скандынавія
Як стварыць супольнасць, якая фінансуе медыя: досвед дацкага выдання Zetland
Данія, разам з усёй Скандынавіяй, штогод уваходзіць у сціслы топ краін у Індэксе свабоды прэсы. Але сузаснавальнік дацкага анлайн-выдання Zetland Якаб Моль перакананы, што юрыдычных гарантый недастаткова і рэдакцыя не можа быць па-сапраўднаму незалежнай, калі не ведае, дзе возьме грошы на наступны месяц. Zetland паспрабаваў вырашыць гэтую праблему праз платную супольнасць.
«Тут не прынята абвастраць». Досвед працы беларускай журналісткі ў Нарвегіі
Ксенія Л. зараз праходзіць стажыроўку ў невялікай рэдакцыі непадалёк ад Осла. У інтэрв’ю БАЖ яна распавяла, як вучыць мову, піша тэксты праз перакладчыкі і спрабуе ўбудавацца ў мясцовую медыйную сістэму — з яе прафсаюзамі, мяккай камунікацыяй і нечаканымі рэдакцыйнымі практыкамі.
У Фінляндыі журналістыка — гэта не проста прафесія, а захапленне і філасофія жыцця
БАЖ працягвае цыкл публікацый пра досвед калег з паўночных краін. Пра летнюю працу для журналістаў, журналісцкія лецішчы ў Лапландыі, уплыў AI і GDPR гаворым з Салай Назаранка, эксперткай па міжнародных пытаннях Саюза журналістаў Фінляндыі.
«Успрымайце, як дарогі і медыцыну»: Чаму Ісландыя фінансуе прыватныя медыя з падаткаў
У інтэрв’ю БАЖ вядучая ісландская навукоўца ў галіне медыя, прафесарка Універсітэта Ісландыі і Вальгердур Ёхансдоцір (Valgerður Jóhannsdóttir) распавяла, як Ісландыя перастала ставіцца да медый як да бізнесу і пачала ўспрымаць іх як «дарогі і медыцыну» — базавую інфраструктуру, за якую грамадства павінна плаціць супольна.
Фінская журналістка: Беларуская гісторыя стала для мяне вельмі асабістай
Інгрыд Сванфельд з 2020 года падтрымлівае цесныя адносіны з беларускімі журналістамі і лабіруе праблему нашых палітвязняў у краінах Скандынавіі. Зараз калега з Фінляндыі вырашыла напісаць кнігу пра Беларусь у выгнанні. БАЖ паразмаўляў з журналісткай падчас яе прыезду ў Вільню.
Рэха 3 траўня: «У Швейцарыі расце цікавасць да беларускага пытання»
Пра беларускіх журналістаў 3 траўня згадвалі не толькі ў Вільні, дзе ладзіўся форум «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ». У Міжнародны дзень свабоды прэсы таксама прайшлі акцыі ў Швейцарыі і Фінляндыі.
У Хельсінкі ўскрылі скрыні з паштоўкамі для беларускіх журналістаў-палітвязняў
Пасланні фінаў зняволеным журналістам перакладуць на беларускую ці рускую мовы і перададуць адрасатам або іх блізкім.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.