• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бі-бі-сі закрывае эфірнае вяшчанне двух тэлеканалаў і радыёстанцыі

    Бі-бі-сі вырашыла закрыць эфірнае вяшчанне тэлеканалаў BBC Three і BBC Scot­land, а таксама Radio 4 Extra.

    Бі-бі-сі закрывае эфірнае вяшчанне двух тэлеканалаў і радыёстанцыі

    Фота: Бі-бі-сі

    Брытанская вяшчальная карпарацыя Бі-бі-сі вясною спыніць эфірнае тэлевізійнае вяшчанне каналаў BBC Three і BBC Scot­land. Карпарацыя таксама плануе закрыць эфір радыёстанцыі Radio 4 Extra. Гэта адбываеца у межах двухгадовага плана па скарачэнні выдаткаў на 500 млн фунтаў (каля 670 млн долараў), паведаміла тэлерадыёкампанія.

    Абодва тэлеканалы працягнуць працу анлайн, на стрымінгавым сэрвісе Бі-бі-сі iPlay­er, а Radio 4 Extra перайдзе на аўдыястрымінгавы сэрвіс BBC Sounds.

    «Нам неабходна дамагацца большай аддачы ад кожнага фунта ў інтарэсах аўдыторыі, рэагуючы на бягучы рост выдаткаў і пераўтвараючы Бі-бі-сі ў адпаведнасці з светам, які змяняецца. Мы ўсе разумеем, што гэта азначае неабходнасць прымаць цяжкія рашэнні», — заявіў генеральны дырэктар Бі-бі-сі Мэт Брыцін.

    Нагадаем, Бі-бі-сі таксама плануе цягам двух гадоў скараціць ад 1800 да 2000 працоўных месцаў — амаль дзясятую частку сваіх супрацоўнікаў — і зэканоміць паўмільярда фунтаў. Цяпер у BBC News, навінавым падраздзяленні карпарацыі, ідзе першая хваля скарачэнняў: ліквідуюцца каля 550 штатных пазіцый.

    «Усе ведаюць, што грошы заканчваюцца». Што чакае медыя ў выгнанні пасля скарачэння міжнароднай падтрымкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.