Адкрытая лекцыя «Ад «ліхога 1991-га» да «ідылічнага 2019-га». Гісторыя беларускіх медыяў, пра якую вам не расказвалі на журфаку»
Запрашаем на лекцыю галоўнага рэдактара і сузаснавальніка CityDog.io Сяргея Сахарава пра тое, як развівалася беларуская незалежная журналістыка на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў.

Узгадаем ключавых гульцоў – асабліва тых, пра каго сёння забыліся, але чые рашэнні і дзеянні вызначылі ландшафт супольнасці. І паглядзім, да чаго гэтая эвалюцыя прывяла ў выніку.
Адпраўной кропкай стане 1991 год – год, калі Беларусь набыла фактычную незалежнасць. Фінал – 2019 год, які чамусьці часта называюць «прайм-эрай» грамадзянскай супольнасці.
Усё гэта – у тым ліку праз жывыя гісторыі, кантэкст і інсайты ад саміх удзельнікаў працэсу, рэдактараў і журналістаў.
Фармат: анлайн, 2 гадзіны.
Калі: 30 лістапада 2026 года. 17:00–19:00 (Варшава) / 18:00–20:00 (Вільня).
Мова: беларуская і руская.
Як патрапіць: Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя адкрытая да 29 лістапада 2026 года.
РЭГІСТРАЦЫЯ
За содні, а таксама за гадзіну да вэбінара вы атрымаеце на свой e‑mail спасылку на трансляцыю.
Воркшоп арганізуюць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
@bajmedia