• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая вакансія кантэнт-менеджэра Instagram

    Шукаюць кантэнт-мэнэджара для Insta­gram, які будзе падтрымліваць існуючага аўтара кантэнту ў двух акаўнтах: @siliconvalleygirl (1,2 млн падпісчыкаў) і @siliconvalleygirlpodcast — праекце, які ўзначальваецца Марынай Магілка, стваральніцай кантэнту і прадпрымальніцай з Сіліконавай даліны, чыя аўдыторыя ў YouTube, Insta­gram, Tik­Tok і на іншых платформах налічвае больш за 18 мільёнаў падпісчыкаў.

    Работадавец чакае ад заяўніка ўмення планаваць кантэнт загадзя і вясці кантэнт-каляндар у Notion. А таксама патрабуе адсочваць графік інтэграцыі брэндаванага кантэнту і падтрымліваць правільны баланс паміж спансуемым і арганічным кантэнтам. Важна строга прытрымлівацца графіку публікацый — для ўладальніцы акаўнтаў прынцыпова, каб не было ніякіх затрымак.

    Што трэба ўмець:

    • Прыдумляць ідэі для кантэнту для пастоў, Reels і каруселяў — і ўвасабляць іх у жыццё.
    • Распрацоўваць і ствараць каруселі з нуля (канцэпцыя → макет → публікацыя)
    • Складаць крэатыўныя брыфы і інструкцыі для рэдактараў Reels; правяраць іх працу і даваць зваротную сувязь.
    • Выконваць базавыя аперацыі па відэамантажы пры неабходнасці.
    • Публікаваць кантэнт у Insta­gram Tri­als; вызначаць візуальны і стылістычны напрамак стужкі.
    • Ствараць каруселі сумесна з Марынай напрамую.
    • Актыўна выкарыстоўваць інструменты ШІ ў сваёй працы: Claude, Hig­gs­field, Kling, Nano Banana.

    З асноўных патрабаванняў да кандыдата — свабоднае валоданне рускай і англійскай мовамі на ўзроўні не ніжэй за  B2+.

    Так як уладальніца акаўнтаў жыве ў ЗША, то новы член каманды павінен быць дасяжным у ў ранішнія гадзіны па часе Лос-Анджэлеса (з 9:00 да 12:00 па ціхаакіянскім часе), каб сінхранізавацца з калегамі і публікаваць кантэнт у патрэбны час для аўдыторыі гэтых платформ.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.