• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Менеджар па камунікацыях у Eastern Partnership Civil Society Forum (дэдлайн — 19 студзеня)

    Сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства шукае менеджара па камунікацыях. Абраны кандыдат будзе адказваць за павышэнне вядомасці Форуму, каб зрабіць яго цэнтральнай крыніцай інфармацыі па пытаннях Усходняга партнёрства.

    Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства  (East­ern Part­ner­ship Civ­il Soci­ety Forum, EaP CSF) — міжнародная сетка грамадзянскай супольнасці, якая працуе з тэмамі Усходняга партнёрства, дэмакратычных рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі.

    Месца працы: Брусель, Бельгія.

    Фармат: поўная занятасць (100%).

    Кантракт: 1 год (з магчымасцю падаўжэння).

    Патрабаванні

    • Мінімум 5 гадоў досведу ў камунікацыях, журналістыцы або міжнародных арганізацыях.
    • Вельмі добрая англійская мова (пісьмова і вусна).
    • Практычны досвед з: Word­Press / CMS, рассылкамі (Mail­er­Lite або падобнае), сацсеткамі, Adobe InDe­sign і Illus­tra­tor (абавязкова).
    • Цікавасць да тэм Усходняга партнёрства.
    • Права жыць і працаваць у ЕС.
    • Досвед у НДА і веданне моў Усходняга партнёрства — плюс.

    Абавязкі

    • Распрацоўваць і рэалізоўваць камунікацыйную стратэгію арганізацыі.
    • Павышаць публічную бачнасць EaP CSF і яго пазіцыянаванне.
    • Весці сайт і сацсеткі (LinkedIn, Face­book, Insta­gram).
    • Планаваць і ствараць кантэнт (тэксты, візуалы, відэа).
    • Працаваць з медыя: прэс-рэлізы, артыкулы, кантакты з журналіст(к)амі.
    • Падтрымліваць мерапрыемствы і адвакатыўную працу арганізацыі.
    • Каардынаваць знешніх падрадчыкаў/-ц (дызайн, друк, аўдыя-візуал).
    • Рэдагаваць і вычытваць усе камунікацыйныя матэрыялы.

    Як падаць заяўку

    Рэзюмэ і матывацыйны ліст трэба даслаць непасрэдна дырэктару сакратарыяту Андрэа Раймондзі на адрас [email protected]

    Дэдлайн — 19 студзеня 2026 года, 23:59 (CET).

    Больш інфармацыі пра вакансію — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.