• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Telegram выявілі праблему з бяспекай, праз якую можна страціць акаўнт

    У камп’ютарнай версіі Telegram выявілі сур’ёзную праблему з бяспекай, якая дазваляе махлярам атрымаць доступ да чужога акаўнта. Пры гэтым ім не спатрэбяцца ні пароль, ні код пацвярджэння. Каб абараніцца, трэба абнавіць праграму, папярэджвае ініцыятыва Cyber­Beaver.

    Фота: Rakice­vic Nenad / pexels.com

    Праблема тычыцца Telegram Desk­top — версіі мэсэнджара для камп’ютараў. Ёй прысвоілі нумар CVE-2026–107181.

    Як гэта працуе

    Зламыснікі выкарыстоўваць спецыяльна сфармаваныя ўнутраныя спасылкі, якія пачынаюцца з tg://. Калі карыстальнік націскае на такую спасылку, непрыкметна для яго выконваецца каманда. Прыкладанне без ведама ўладальніка чытае файлы на яго камп’ютары і адпраўляе іх у Telegram-канал махляра.

    Галоўная небяспека ў тым, што мішэнню становіцца папка tda­ta. У ёй захоўваюцца ключы бягучай сесіі. Атрымаўшы іх, зламыснік можа адразу завалодаць вашым акаўнтам — пароль і двухфактарная аўтэнтыфікацыя (2FA) для гэтага яму не спатрэбяцца.

    Што рабіць

    Тэрмінова абнавіце Telegram Desk­top да версіі 7.2.9 або навейшай. У гэтай версіі распрацоўшчыкі цалкам ліквідавалі ўразлівасць. Усе версіі ніжэйшыя за 7.2.9 застаюцца пад пагрозай.

    Для гэтага:

    • Адкрыйце «Налады» і паглядзіце нумар версіі ўнізе старонкі. Калі гэта версія 7.2.9 або навейшая, абнаўляць нічога не трэба.
    • Калі версія старэйшая, адкрыйце меню (тры палоскі) → «Налады» → «Пашыраныя налады» і націсніце «Праверыць абнаўленні». Калі з’явіцца адпаведная кнопка, перазапусціце Telegram.
    • Пасля перазапуску яшчэ раз праверце версію.

    Калі аўтаматычнае абнаўленне не спрацавала, запампуйце апошнюю версію ўручную з афіцыйнага сайтаtelegram.org (раздзел Telegram Desk­top). Усталюйце яе паверх старой версіі — даныя і чаты захаваюцца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.