• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў дапаможнік па ШІ для медыя: «Ад эксперыменту да магчымасцяў»

    У дакуменце разглядаецца, як рэдакцыі навін у Арменіі, Малдове, Украіне і беларускія незалежныя медыя ў выгнанні пераходзяць ад пачатковых эксперыментаў з ШІ да сістэм, убудаваных у штодзённую рэдакцыйную працу.

    casebook AI FOJO дапаможнік ШІ

    Вокладка Case­book on AI for media: From Exper­i­ment to Capa­bil­i­ty

    Case­book on AI for media: From Exper­i­ment to Capa­bil­i­ty — гэта практычнае кіраўніцтва і даследаванне, выдадзенае Інстытутам медыя Fojo пры Універсітэце Лінэя (Швецыя) у 2026 годзе пад агульнай рэдакцыяй медыяэксперта Алега Хамянка і рэдагаваннем Веранікі Менжун. Выданне падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Шведскага інстытута.

    Дапаможнік аб’ядноўвае аналіз сусветных тэндэнцый ШІ і практычных ўмоваў рэгіянальных медыя: абмежаванае фінансаванне, недахоп тэхнічных кадраў, нераўнамерная падтрымка мясцовых моў і праца ва ўмовах вайны, рэпрэсій ды рэлакацыі.

    Для чаго дапаможнік патрэбны і якія задачы вырашае?

    1. Адказаць на пытанне: што ператварае дасяжны інструмент ШІ ў карысную, надзейную і падсправаздачную рэдакцыйную магчымасць.

    2. Прааналізаваць практычныя кейсы выкарыстання ШІ ў рэгіёне:

    • Civic Radar AI (BAStv, Малдова): аўтаматычны маніторынг афіцыйных крыніц і прыярытызацыя важных мясцовых тэмаў для рэдакцыі;
    • Smart­Flow (Ampop Media, Арменія): збор і кластарызацыя армянскіх навінавых крыніц з падрыхтоўкай папярэдніх сумарызацый для аналітычных артыкулаў;
    • 18000 AI (Украіна): адаптацыя апублікаваных артыкулаў для публікацыі ў Telegram і Face­book наўпрост з сістэмы кіравання зместам (CMS);
    • BG Avatar (BGme­dia, беларускае СМІ ў выгнанні): генерацыя відэа з лічбавым вядучым для працы без студыі і дзеля абароны бяспекі журналістаў.

    3. Паказаць рэгіянальныя адрозненні ў прыярытэтах: ваеннае становішча ва Украіне патрабуе хуткага ўкаранення руцінных інструментаў, беларускія медыя ў выгнанні факусуюцца на бяспецы і ўстойлівасці, Арменія развівае мясцовую моўную інфраструктуру, а ў Малдове практычнае выкарыстанне ШІ апярэджвае распрацоўку рэдакцыйных правілаў.

    4. Даць пакрокавы план дзеянняў: дакумент прапануе рэдакцыям стратэгію ўкаранення ШІ на 3 месяцы, 6 месяцаў і 1 год — ад аўдыту патрэб і правядзення пілотных праектаў да стварэння этычных правілаў і рэгулярнага абслугоўвання сістэм.

    Casebook AI. Спампаваць ПДФ

    Высновы даследчыкаў

    Сапраўдная каштоўнасць не ў набыцці падпіскі на найноўшую мадэль ШІ, а ў перабудове працоўных руцінавых працэсаў, якія паўтараюцца, вакол дакладных рэдакцыйных задач.

    Збор інфармацыі, падрыхтоўка даных, інтэграцыя інструментаў, планаванне і тэхнічнае абслугоўванне маюць не меншае значэнне, чым выбар мадэлі ШІ. Пры гэтым адказнасць застаецца за чалавекам: журналісты ацэньваюць значнасць інфармацыі, правяраюць першакрыніцы, выпраўляюць моўныя памылкі і прымаюць рашэнне пра публікацыю.

    Ад транскрыбацыйнага пекла да ўласных агентаў: як журналістам падпарадкаваць штучны інтэлект

    Паколькі некалькі праектаў знаходзяцца на стадыі пілотнага тэставання або ранняга ўкаранення, у дапаможніку размяжоўваюцца, з аднаго боку, меркаваныя перавагі і досвед, пра які паведамляюць рэдакцыі, а з другога — вымяральныя вынікі.

    Галоўная практычная рэкамендацыя: 

    Інвеставаць у магчымасці, якія захаваюць сваю каштоўнасць незалежна ад падпіскі на тую ці іншую мадэль ШІ: надзейныя працоўныя працэсы; архівы, якія можна пераносіць; моўныя рэсурсы; навыкі супрацоўнікаў і адказная рэдакцыйная пазіцыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.