• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-канал «Вечаровы Кефір live», старонка ў Instagram Сяргея Пятрухіна, Facebook-акаўнт Дзмітрыя Казлова

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 18 лістапада чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Вечаровы Кефір live» у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    У гэты спіс уключылі Tik­Tok-канал «Вечаровы Кефір live» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@vecharovy.kefir.live). У экстрэмісцкім спісе адмыслова пазначана, што ён мае 460 падпісчыкаў, хаця на самім інтэрнэт-рэсурсе зафіксавана іншая колькасць. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яго прызнаў 16 лістапада 2026 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

    «Вечаровы кефір live» — гэта «незалежнае забаўляльнае шоу пра жыццё і падзеі ў Беларусі», як прэзентуюць свой медыйны прадукт яго стваральнікі.

    Дакладна такім самым чынам стваральнікі апісваюць і яшчэ адзін рэсурс з падобным зместам — Tik­Tok-акаўнт «Вечаровы Кефір». Яшчэ ў сакавіку гэтага года яго разам з YouTube-каналам «Вечаровы Кефір» прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

    16 лістапада 2026 года суд Полацкага раёна і горада Полацка пастанавіў прызнаць «экстрэмісцкім» кантэнт старонак у сацсетках, якія належаць двум блогерам — Сяргею Пятрухіну і Дзмітрыю Казлову. Вядзецца пра старонку ў Insta­gram siarhei_piatruhin (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/siarhei_piatruhin) і акаўнт у Face­book Dzmit­ry Kazlou (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/profile.php?id=61580898295845).

    Абодва інтэрнэт-рэсурсы ўключаны ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Старонкі гэтых блогераў у розных сацсетках уносілі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма і раней.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.