Сілавікі пачалі прыходзіць да аўтараў крытычных ролікаў у TikTok
У Віцебскай вобласці міліцыя пачала прыходзіць да людзей, якія публікуюць у TikTok відэазвароты са скаргамі, піша Telegram-канал «Витебск, я гуляю!»

Фота: pexrls.com
Канал даведаўся пра мінімум чатыры такія выпадкі ў рэгіёне за два месяцы. Сілавікі прыходзілі да тых, хто сам запісваў відэазвароты пра камунальныя і іншыя праблемы і або дасылаў матэрыялы ў мясцовыя TikTok-паблікі.
Паводле інфармацыі «Витебск, я гуляю!», у двух выпадках у людзей канфіскавалі тэхніку на экспертызу.
«Да таго ж з TikTok хутка знікаюць многія ролікі ў стылі «зварот да Лукашэнкі»», — адзначаюць аўтары.
Так, з TikTok-акаўнта жыхаркі Дуброўна Вольгі зніклі два відэаролікі, у якіх яна расказвала пра свайго 18-гадовага сына, які адправіўся ваяваць за Расію. Жанчына абуралася тым, што маладых беларусаў завербоўваюць для ўдзелу ў вайне на баку іншай краіны, і прасіла Аляксандра Лукашэнку ўмяшацца ў сітуацыю.
В Беларуси начали возбуждать уголовные дела за публикации в Threads и TikTok
Вясной 2026 года ўлады прапанавалі ўвесці адказнасць за недакладныя скаргі ў сацыяльных сетках. Наталля Качанава прапаноўвала дапрацаваць Закон аб зваротах грамадзян, каб паток скаргаў з сацыяльных сетак не адцягваў чыноўнікаў ад працы.
@bajmedia