• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google ўпершыню зафіксаваў кібератаку, цалкам зладжаную праз ШІ

    Хакеры атакавалі французскія СМІ, забаўляльныя і адукацыйныя сайты.

    Google ўпершыню зафіксаваў цалкам аўтаматызаваную ШІ-кібератаку

    Фота: pexels.com

    Google заявіў, што рускамоўныя хакеры стварылі агента штучнага інтэлекту, які здзейсніў першую ў гісторыі цалкам аўтаматызаваную кібератаку, піша Politi­co.  Яна была накіравана на французскія сайты ў сектарах СМІ, забаў і адукацыі.

    Паводле звестак аддзела аналізу кіберпагроз Google, хакеры, якія выкарыстоўвалі рускую мову ў сваёй тэхнічнай дакументацыі, наладзілі ШІ-агентаў, якія выяўлялі ўразлівасці і эксплуатавалі іх без умяшання чалавека.

    Даследчыкі таксама выявілі скрыпты для даследавання ўнутранай інфраструктуры ўзламаных сістэм, выкрадання пароляў і ўсталёўкі вэб-шэлаў — інструментаў для дыстанцыйнага адміністравання сервераў. 

    «Улічваючы нізкі парог уваходу, лёгкасць інтэграцыі новых эксплойтаў [коду, які выкарыстоўвае ўразлівасці — БАЖ] і велізарны патэнцыял маштабавання, мы лічым, што зламыснікі вельмі верагодна будуць працягваць выкарыстоўваць гэтыя фрэймворкі ў кампаніях, накіраваных на арганізацыі па ўсім свеце», — гаворыцца ў справаздачы Google .

    Дагэтуль нават самыя перадавыя мадэлі штучнага інтэлекту не маглі цалкам самастойна ажыццяўляць кібератакі. Іх кантралявалі кваліфікаваныя хакеры, якія кіравалі атакай або выпраўлялі памылкі.

    Гэта распрацоўка можа сведчыць пра пераломны момант у выкарыстанні штучнага інтэлекту для кібератак. Мадэлі ШІ дазваляюць хакерам значна паскараць атакі і рабіць іх больш мэтанакіраванымі.

    Камітэт абароны журналістаў: Шэсць беларускіх медыя ў выгнанні і БАЖ сталі мішэнню рэгулярных DDoS-атак

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.