• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма папоўнілі Instagram-акаўнтам праекта «dzenews\Дзе Навіны?»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 14 кастрычніка чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    У яго ўнеслі ў ліку іншых інтэрнэт-рэсурсаў старонку ў сацыяльнай сетцы Insta­gram з назвай «dzenews\Дзе Навіны?» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/dzenews). Гэты інтэрнэт-рэсурс пра навіны з Беларусі мае больш за 22 тысячы падпісчыкаў.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яго прызнаў суд Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці на пасяджэнні 13 кастрычніка 2026 года.

    Сёлета на пачатку года «экстрэмісцкім» ужо быў прызнаны акаўнт з назвай «Дзе Навіны?» у сацсетцы Threads. Прычым двойчы: першы раз 19 студзеня 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яго прызнаў суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, а 27 студзеня 2026 года — суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

    Прызнанне інтэрнэт-рэсурсу «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» азначае, што любое ўзаемадзеянне з яго кантэнтам становіцца падставай для адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь, за распаўсюд, выраб, захоўванне або перавозку такой інфармацыйнай прадукцыі прадугледжана пакаранне.

    На практыцы да «распаўсюду» сілавікі і суды прыраўноўваюць дзеянні ў інтэрнэце. Прычым не толькі прамыя рэпосты публікацый ці адпраўку спасылак у асабістыя паведамленні і чаты, але нават звычайныя лайкі і рэакцыі. Пакаранне можа пагражаць таксама за каментары пад допісамі, падпіску на такія старонкі ці нават за захоўванне скрыншотаў і спампаваных файлаў у памяці тэлефона ці кэшы месенджараў.

    Для фізічных асоб за падобныя дзеянні заканадаўства прадугледжвае штраф памерам ад 10 до 30 базавых велічыняў, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Пры гэтым у «правапарушальнікаў», як правіла, канфіскуюць «прадмет здзяйснення праванарушэння» — мабільны тэлефон, ноўтбук ці іншую тэхніку, з якой быў пакінуты лайк або зроблены рэпост. Справы за такія парушэнні могуць заводзіць на працягу года з моманту выяўлення публікацыі міліцыяй, незалежна ад таго, як даўно быў пакінуты лайк ці зроблены рэпост.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.