Асноўныя абавязкі:
- Рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі і камунікацыйных планаў асобных праграм і праектаў.
- Падрыхтоўка і рэдагаванне інфармацыйных матэрыялаў для сайта: навін, анонсаў, артыкулаў, інтэрв’ю, аналітычных матэрыялаў.
- Інфармацыйнае суправаджэнне праграмы ArtPower Belarus.
- Вядзенне сацыяльных сетак арганізацыі (Telegram, Instagram, Facebook, LinkedIn).
- Падрыхтоўка і рассылка навінавай рассылкі, аналіз эфектыўнасці.
- Падрыхтоўка і распаўсюд матэрыялаў для беларускіх і міжнародных медыя і партнёрскіх арганізацый.
- Маніторынг эфектыўнасці каналаў камунікацыі.
- Укараненне і адаптацыя ШІ-інструментаў і агентаў для аптымізацыі камунікацыйных і арганізацыйных працэсаў.
Патрабаванні:
- Досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM або журналістыкі.
- Высокі ўзровень навыкаў напісання і рэдагавання тэкстаў, уменне адаптаваць матэрыял для розных аўдыторый.
- Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовай і вуснай) — абавязкова.
- Досвед вядзення сацыяльных сетак, працы з сайтамі і інструментамі кіравання кантэнтам.
- Разуменне беларускага культурнага кантэксту і варункаў дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
- Разуменне прынцыпаў інфармацыйнай бяспекі,.
- Валоданне сучаснымі лічбавымі інструментамі, у тым ліку інструментамі штучнага інтэлекту, або гатоўнасць іх асвойваць.
- Шматзадачнасць, самастойнасць, адказнасць, увага да дэталяў і здольнасць працаваць у камандзе.
Умовы:
- Поўная занятасць.
- Офіс у Варшаве, абавязковая прысутнасць не менш за 3 поўныя працоўныя дні на тыдзень.
- Пачатак працы: студзень 2027 года.
- Форма супрацоўніцтва і памер узнагароджання абмяркоўваюцца індывідуальна па выніках сумоўя.
Як падаць заяўку
Каб адгукнуцца на вакансію, запоўніце наступную форму.
Раскажыце ў ёй пра сябе, свой прафесійны досвед і матывацыю далучыцца да каманды.
Далучыце да заяўкі адзін або некалькі рэкамендацыйных лістоў, якія пацвярджаюць вашу прафесійную кваліфікацыю.
Дэдлайн падачы заявак — 30 лістапада 2026 года.
Падрабязней пра вакансію
