• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography (дэдлайн — 11 кастрычніка)

    Іспанская арганізацыя Médi­cos del Mun­do прымае заўкі на конкурс дакументальнай і гуманітарнай фатаграфіі Luis Valtueña Inter­na­tion­al Human­i­tar­i­an Pho­tog­ra­phy Award. Чакаюць працы на тэмы правоў чалавека, няроўнасці, войнаў, вымушанай міграцыі і сацыяльнай ізаляцыі.

    Прыняць удзел у конкурсе могуць фатографы з усяго свету. Падаць можна адну серыю фота, якая складаецца з 5–10 здымкаў.

    Фотаздымкі павінны распавядаць гісторыю, звязаную з адной з наступных тэм:

    • ахова здароўя,
    • парушэнне правоў чалавека,
    • узброеныя канфлікты,
    • уразлівыя групы, бежанцы і/або мігранты,
    • стыхійныя бедствы,
    • гуманітарная дзейнасць,
    • міжнароднае супрацоўніцтва,
    • сацыяльная ізаляцыя.

    Дэдлайн — 11 кастрычніка 2026 года.

    Пераможцы атрымаюць:

    • грашовы прыз,
    • удзел у калектыўнай вандроўнай выставе,
    • выданне ў каталогу,
    • падтрымку і прасоўванне праектаў на працягу года,
    • праезд і 2 ночы пражывання на ўручэнне прэміі ў Мадрыдзе.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.