• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоды прэсы (дэдлайн — 15 лютага)

    Журналісты і арганізацыі, чыя дзейнасць спрыяе свабодзе прэсы, могуць быць намінаваныя на прэмію ў памеры 25 тысяч долараў.

    Сусветная прэмія ЮНЕСКА/Гільерма Кано (UNESCO/Guillermo Cano World Press Free­dom Prize) за ўнёсак у справу свабоды слова прысуджаецца за садзейнічанне або значны ўклад у справу абароны свабоды прэсы ва ўсім свеце, асабліва калі такая дзейнасць звязана з рызыкай.

    Дзяржавы-сябры ЮНЕСКА, міжнародныя і рэгіянальныя, прафесійныя і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі, звязанымі з журналістыкай і свабодай друку, могуць вылучыць да трох кандыдатаў.

    Пераможца будзе названы на спецыяльнай цырымоніі, якая пройдзе 3 траўня 2026 года, у Сусветны дзень свабоды друку.

    Прымаюцца заяўкі на англійскай і французскай мовах, якія ўключаюць кароткую біяграфію намінанта.

    Падрабязнасці і форма заяўкі па спасылцы

    Дэдлайн — 15 лютага 2026 года.

    Прэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Free­dom Prize названая ў гонар Гільерма Кано Ісасы, калумбійскага журналіста, які быў забіты перад рэдакцыяй сваёй газеты El Espec­ta­dor у Багаце, Калумбія, 17 снежня 1986 года. Узнагарода штогод афіцыйна ўручаецца ЮНЕСКА з нагоды Сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.