Што хаваецца пад вадой? Крэатыўная лабараторыя для мастакоў, журналістаў, даследчыкаў і праваабаронцаў (дэдлайн — 30 лістапада)
FACK e.V. і праект Miód запрашаюць 16 экспертаў з розных абласцей: мастач_ак, журналіст_ак, даслед_ыц, адукацыйных спецыяліст_ак, а таксама актывіст_ак да ўдзелу ў міжнароднай лабараторыі, прысвечанай даследаванню гісторыі, памяці і дэмакратыі праз рэфлексію і мастацтва.

Экспертам прапануюць звярнуцца да забытай гісторыі рэгіёна Altenburger Land у Германіі, у тым ліку да гісторыі былых жаночых філіялаў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, і звяць яе з пытаннямі, актуальнымі для нас сёння:
• прапагандай і цэнзурай
• знішчанымі архівамі
• маніпуляцыямі з гісторыяй
Вынікам супольнай працы стане публічная групавая выстава.
Праграма
• 5 анлайн-сустрэч | снежань 2026 — красавік 2027
• афлайн лабараторыя | 20–26 мая 2027, Германія
Хто можа падацца:
Беларусы і беларускі ад 18 да 35 гадоў, якія зараз жывуць у Польшчы.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Падрабязней: тут
Калі ёсць пытанні, пішыце: [email protected]
@bajmedia