• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс «Асновы еўрапейскага парламентарызму» (дэдлайн — 29 лістапада)

    Адкрыты набор на курс «Асновы еўрапейскага парламентарызму: гістарычныя,
    этыка-прававыя веды і практычныя навыкі для беларус_к, якія імкнуцца да
    дэмакратычнай будучыні»

    Фота: Look­By­Media

    Адвакаты правоў чалавека ў партнёрстве з Усходнееўрапейскай школай палітычных даследаванняў запускаюць адукацыйны курс, які аб’ядноўвае тэматыку вяршэнства права, правоў чалавека і міжнароднай адказнасці дзяржавы з асновамі сучаснай парламенцкай дзейнасці.

    Хто можа ўдзельнічаць

    Да ўдзелу запрашаюцца беларус_кі з актыўнай грамадскай пазыцыяй, якія гатовыя браць удзел у фармаванні дэмакратычнай будучыні Беларусі, у тым ліку ў якасці:

    • будучых парламентараў_к і палітычных лідэр_к, прадстаўнік_ц органаў выканаўчай ўлады і мясцовага самакіравання;
    • прадстаўнікоў_ц грамадскага сектару, якія ўцягнутыя ў грамадскі дыялог і прыняцце публічных рашэнняў.

    Што i як будзе вывучацца?

    Курс пачынаецца з 11 студзеня 2027 г. і разлічаны на 10-месячнае практыка-арыентаванае навучанне ў змяшаным (анлайн і афлайн) фармаце. Праграма курса ўключае 7 тэматычных анлайн модуляў і дзве вочныя адукацыйныя сэсіі ў Вільні.

    Тэмы курса:

    • Вяршэнства права.
    • Правы чалавека.
    • Этыка парламентарызму і канфлікт інтарэсаў.
    • Грамадскі ўдзел у прыняцці публічных рашэнняў.
    • Камунікацыя ў парламенцкай дзейнасці.
    • Міжнародная адказнасць дзяржавы і індывіда.
    • Еўрапейскі парламентарызм і традыцыі ВКЛ.

    Лектарамі_камі, цьютарамі_камі і экспертамі_камі курсу выступяць прызнаныя адвакаты_кі правоў чалавека, прадстаўнікі_цы грамадскага сектару і палітычных сілаў, акадэмічныя эксперты_кі, а таксама еўрапейскія парламентары_кі.

    Падрабязней – у Апісанні курсу тут.

    Як падаць заяўку?

    Падаць заяўку можа паўналетн_я грамадзян_ка Беларусі праз запаўненне анкеты да 29 лістапада 2026 года ўключна.

    У анкеце вам трэба будзе, у тым ліку, апісаць сваю матывацыю да ўдзелу ў курсе (да 200 словаў), пацвердзіць гатоўнасць сумленна ўдзельнічаць у курсе і ягоных адукацыйных імпрэзах цягам 10 месяцаў, выконваць правілы негвалтоўнай камунікацыі і бяспекі ў курсе, а таксама пазначыць асобу, якая рэкамэндуе вас для ўдзелу ў курсе.

    Краіна пражывання апліканта_кі не мае вырашальнага значэння. Аднак мы заклікаем вас улічваць свае рызыкі ў сувязі з практыкай ужывання беларускім рэжымам рэпрэсіўнага заканадаўства, якое крыміналізуе сувязі з арганізацыямі і ініцыятывамі, прызнанымі ўладамі экстрэмісцкімі.

    Колькасьць месцаў для ўдзелу ў праграме абмежаваная. Разгляд анкетаў і адбор удзельнікаў_ніц будзе здзяйсняць Назіральны камітэт, які складаецца з прадстаўнік_ніцпартнэраў і каманды курсу. Пра рашэнне вам будзе паведамлена да 11 снежня 2026 года.

    Пачатак першага модулю – 11 студзеня 2027 года.

    Калі ў вас засталіся пытанні, калі ласка звяжыцеся з намі: [email protected]

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.