• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніца аддзела SMM Святлана Ніла сыходзіць з «Белсата»

    «Мой дазор скончаны. У гэтыя дні я закрываю 17-гадовы важны этап майго жыцця і сыходжу з «Белсата», — паведаміла журналістка. Прычынай, паводле Нілы, стала выгаранне. Неўзабаве журналістка плануе развіваць відэааддзел Cen­trum Europy.

    Святлана Ніла партрэт

    Святлана Ніла. Фота: з асабістага архіва

    Святлана Ніла зазначае ў допісе:

    «Белсат» стаў месцам спаўнення маёй мары. Я з дзяцінства марыла стаць журналістам і спяваць. Журналістам я пабыла нядоўга і ў 2012 сышла ў SMM. Там я навучылася здабываць нашу галоўную валюту — увагу. І любоў. «Прадаваць» белмоўны кантэнт беларусам, якія яшчэ не тое каб хацелі белмоўны кантэнт.

    Мне падабалася наколькі розныя задачы трэба было вырашаць. Мне падабалася Місія, да якой я ставілася сур’ёзна ў справе і іранічна на словах. Мне падабаўся адрэналін на вастрыні гісторыі, праца «да апошняга чалавека на вуліцах» у 2020‑м. Хоць «траўма сведкі» пэўна і забрала некалькі гадоў жыцця ды пакінула незагойныя раны».

    Святлана Ніла: «Шмат людзей сышло з прафесіі. Яны проста ратавалі сябе»

    Святлана Ніла падкрэслівае: «Хочацца верыць, што мая праца дапамагла сілам дабра».

    «Для мяне маім галоўным начальнікам заўсёды быў глядач і чытач. Так жа я настройвала працаваць і каманду. Спадзяюся, што па той бок экрану гэта адчувалася», — дадае яна. 

    У каментары БАЖ Святлана Ніла паведаміла, што прычынай сыходу з каналу, дзе адпрацавала 17 гадоў, стала «моцнае выгаранне».

    «Сыходжу ў Cen­trum Europy, польскае медыя, што распавядае пра наш рэгіён. Буду кіраўніцай відэааддзелу, плануецца развіваць гэты сегмент у Cen­trum Europy», — сказала Святлана Ніла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.