• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Еўрапейскай платформы памяці і сумлення

    Гродзенскі журналіст, былы палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў прэмію за грамадзянскую мужнасць, незалежную журналістыку і абарону гістарычнай праўды. Цырымонія адбылася 26 лістапада ў Музеі Варшаўскага паўстання, піша Gaze­ta Wybor­cza.

    Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Еўрапейскай платформы памяці і сумлення

    Анджэй Пачобут падчас цырымоніі ў Музеі Варшаўскага паўстання, 26 лістапада 2026 года. Фота: PAP / Марцін Обара

    «Памяць і гісторыя — гэта тое, што вызначае нашу ідэнтычнасць. Ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што сённяшняя цырымонія адбываецца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Хоць паўстанне скончылася паразаю, на яго падмурку была пабудаваная вольная Польшча. І гэтая гісторыя паказвае, што раней ці пазней кожны рэжым прайграе», — сказаў Пачобут у сваёй прамове.

    Прэмія Еўрапейскай платформы памяці і сумлення — міжнародная ўзнагарода, якую прысуджаюць за грамадзянскую мужнасць, супраціў таталітарызму, абарону правоў чалавека, дэмакратыі і гістарычнай праўды.

    Рашэнне аб прысуджэнні сёлетняй прэміі Анджэю Пачобуту было прынята ў верасні падчас сустрэчы 70 арганізацый-членаў «Платформы» ў Празе. Абранне Пачобута, піша Gaze­ta Wybor­cza, стала сімвалам прызнання «чалавека, чыя адданасць праўдзе і свабодзе заставалася нязменнай, нягледзячы на ​​асабістыя страты».

    «Журналіцскаяная дзейнасць Пачобута неаднаразова прыводзіла яго да канфліктаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Ён сутыкнуўся з пераследам, запалохваннем, арыштамі, ператрусамі і канфіскацыяй маёмасці, перш чым быў зняволены па шэрагу палітычна матываваных спраў», — гаворыцца ў рашэнні аб прысуджэнні ўзнагароды.

    Раней гэтую прэмію ўжо атрымлівалі Аляксей Навальны і Алег Навальны, Святлана Ціханоўская, асацыяцыя «Мемарыял» і Уладзімір Кара-Мурза, а ў мінулым годзе — праваабаронца Ірына Даніловіч.

    Андрэй Аляксандраў атрымаў Ордэн Пагоні БНР — праз тры гады пасля прысуджэння ўзнагароды

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.