• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітолага і медыяэкспертку Вольгу Харламаву асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі

    Вольгу Харламаву звінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса РБ. Справу супраць яе разглядаў Мінскі абласны суд, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд быў агучаны сёння, 20 лістапада. Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая.

    Вольгу Харламаву асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі

    Вольга Харламова ў траўні 2021 года. Скрыншот: youtube.com/@SmartpressBY

    Акрамя 10 гадоў зняволення з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму суд прызначыў Вользе Харламавай буйны штраф памерам 1500 базавых велічынь — 67 500 рублёў, паведамляе «Белсат».

    Сілавікі затрымалі Харламаву затрымалі 23 чэрвеня 2025 года, тады ў яе жыллі правялі ператрус. Спачатку медыяэкспертку трымалі пад вартай у СІЗА КДБ, праз некалькі месяцаў перавялі да суда ў СІЗА № 1.

    Вольга Харламава — палітолаг, публіцыстка і медыяаналітык, экспертка ў галіне міжнароднай палітыкі і бяспекі. Яна каментавала падзеі ў Беларусі і свеце для беларускіх і замежных медыя, была аўтаркай «Белорусского ежегодника».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.