• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабарончая супольнасць Беларусі ў 2026 годзе: апублікаваны доўгі спіс намінантаў Праваабарончай прэміі

    У доўгі спіс намінантаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ўвайшоў у тым ліку праект Беларускай асацыяцыі журналістаў «Журналісты: бязгучны рэжым».

    Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці

    Штогод доўгі спіс намінантаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці становіцца своеасаблівым партрэтам беларускай праваабароны. Ён паказвае, хто і як сёння абараняе правы чалавека, якія праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі супольнасці і якія формы набывае праваабарончая дзейнасць ва ўмовах працяглых рэпрэсій і вымушанай эміграцыі.

    Імёны пераможцаў традыцыйна абвесцяць 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, на цырымоніі ўручэння Прэміі.

    Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2026 зацвердзіў лонг-ліст, у які ўвайшлі 42 намінанты ў чатырох намінацыях.

    Хто ўвайшоў у лонг-ліст Прэміі – 2026

    Праваабаронца года

    1. Эніра Браніцкая

    2. Святлана Галаўнёва

    3. Кацярына Дзяйкала

    4. Марына Зялёная

    5. Раман Кісляк

    6. Уладзімір Лабковіч

    7. Андрэй Палуда

    8. Наталля Сацункевіч

    9. Вікторыя Фёдарава

    10. Алена Чаховіч

    Журналіст/ка года

    1. Кацярына Андрэева

    2. Настасся Бойка

    3. Лілія Гайдаржы

    4. Яна Галаган

    5. Таццяна Гусева

    6. Марына Золатава

    7. Вольга Лойка

    8. Наста Роўда

    9. Аліса Сармант

    10. Ірына Сідорская

    11. Уладзімір Хільмановіч

    12. Аляксандра Шакава

    13. Тамара Шчапёткіна

    14. Алена Якжык

    Праваабарончая кампанія / ініцыятыва года

    1. Аб’яднанне жанчын-палітзняволеных «Побач»

    2. Беларуская праваабарончая школа

    3. Грамадская прыёмная ПЦ «Вясна»

    4. Кампанія БАЖ «Журналісты: бязгучны рэжым»

    5. Кампанія ў абарону права на прытулак беларусаў у Грузіі

    6. Кампанія «Вызваленне»

    7. «Хрысціянская візія»

    8. Шэлтар для палітвязняў

    9. #Free­Vi­as­na

    Праваабарончая салідарнасць

    1. Вацлаў Арэшка

    2. Віталь Брагінец

    3. Марына Касінерава

    4. Зміцер Лаеўскі

    5. Сяргей Сацук

    6. Вольга Харламава

    7. Уладзімір Целяпун

    8. Віталь Чопік

    9. Святлана Якубовіч

    Прэмія была заснаваная ў 2008 годзе, каб адзначаць унёсак людзей і ініцыятыў у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі. Намінаваць кандыдатаў могуць праваабарончыя арганізацыі, якія далучыліся да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі, а таксама лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.