• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-трэнінгі для журналістаў ад Google News Initiative

    Ініцыятыва Google News распрацавала серыю трэнінгаў, каб дапамагчы выдаўцам навін развіваць сваю аўдыторыю, павялічваць даход, умацоўваць лічбавую журналістыку і ствараць магчымасці для адказнага выкарыстання штучнага інтэлекту.

    Калі: трэнінгі адбудуцца ў перыяд з 10 чэрвеня па 14 кастрычніка 2025 года.

    Фармат: 60-хвілінныя анлайн-заняткі. Мова вэбінараў — англійская. 

    Бліжэйшыя тэмы:

    Атрымлівайце рэкамендацыі з дапамогай News Con­sumer Insights

    • 10 чэрвеня, 19:30 GMT+3

    Даведайцеся, як гэты AI-памочнік па справаздачнасці дае персаналізаваныя рэкамендацыі, якія падтрымліваюць ключавыя мэты выдаўца: аўдыторыя, даход, журналістыка і эфектыўнасць сайта.

    Атрымайце доступ да персаналізаванага AI-памочніка па даследаваннях Note­bookLM

    • 24 чэрвеня,19:30 GMT+3

    Note­bookLM, персаналізаваны AI-памочнік па аналізу даследаванняў, дапаможа зразумець найбольш важную інфармацыю, атрымаць максімум ад важных дакументаў і іншых даследчых матэрыялаў.

    Адкрыйце Gem­i­ni для вашай навінавай арганізацыі

    • 8 ліпеня, 19:30 GMT+3

    Паглыбьцеся ў Gem­i­ni — генератыўнае рашэнне штучнага інтэлекту ад Google. Gem­i­ni можа дапамагчы вашай навінавай арганізацыі павялічыць хуткасць збору інфармацыі, прааналізаваць дадзеныя і стварыць кантэнт.

    Больш трэнінгаў ПА СПАСЫЛЦЫ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.