• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс European Press Prize 2027 (дэдлайн — 10 снежня)

    Журналісты і журналісткі з Еўропы, у тым ліку з Беларусі, могуць прыняць удзел у конкурсе.

    Конкурс European Press Prize 2026

    На конкурс Euro­pean Press Prize 2027 прымаюцца артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 снежня 2025 года па 31 снежня 2026 года. Да публікацыі на мове арыгінала трэба дадаць пераклад на англійскую мову.

    Крытэры ўдзелу:

    • грамадзянства заяўніка еўрапейскае або краіна яго пражывання знаходзіцца ў Еўропе;
    • выданне або СМІ знаходзяцца ў Еўропе ;
    • тэма або прадмет мае еўрапейскі характар ​​або актуальнасць.

    Пад Еўропай арганізатары маюць на ўвазе ўсе 46 краін Еўропы, як іх вызначае Савет Еўропы, а таксама Беларусь і Расію.

    Катэгорыі конкурса:

    • выдатны рэпартаж,
    • інавацыі,
    • рэпартаж-расследаванне,
    • міграцыйная журналістыка,
    • публічны дыскурс. 

    Узнагарода ў кожнай з намінацый — 10 000 еўра.

    У намінацыях  «Выдатны рэпартаж»,  «Публічны дыскурс» і «Міграцыйная журналістыка» журы не разглядае падкасты, фільмы, тэлевізійныя перадачы і іншыя віды непісьмовай журналістыкі.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заявак — 10 снежня 2026 года, 12.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

    Прэмія Euro­pean Press Prize, якая прысуджаецца штогод, імкнецца стаць брэндам якаснай журналістыкі ў Еўропе. У рамках прэміі адзначаюцца найвышэйшыя дасягненні еўрапейскай журналістыкі, а прызы складаюць да дзесяці тысяч еўра ў кожнай катэгорыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.