• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства (18 чэрвеня)

    «Формула чалавечнасці» сумесна з Прэс-клубам Беларусь запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства: «тыя, хто з’ехаў» і «тыя, хто застаўся».

    Генадзь Коршунаў

    Кандыдат сацыялагічных навук Генадзь Коршунаў распавядзе пра даследаванне, якое базуецца на 30 глыбінных інтэрвʼю, што праводзіліся ў Беларусі, Польшчы і Літве ў сакавіку-красавіку 2024 года.

    Арганізатар праекту – публічная ўстанова «Формула чалавечнасці», створаная з мэтай садзейнічаць прымірэнню і абʼяднанню канфліктуючых групаў грамадства шляхам узаемадзеяння з носьбітамі розных культур памяці.

    «Формула чалавечнасці» даследуе: 

    • ці сапраўды ў беларускім грамадстве сфарміраваліся лініі разлому;
    • як аб’яднаць дэмакратычна настроеных людзей і тых, хто лічыць сябе «па-за палітыкай»;
    • як выкрываць прапаганду і як супрацьстаяць ёй;
    • якія шляхі існуюць дзеля прымірэння паміж канфліктуючымі групамі грамадзянскай супольнасці.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Прэзентацыя пройдзе 18 чэрвеня, аўторак, 15:00 (Варшава), 16:00 (Мінск, Вільня).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.