• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс для жанчын у фатаграфіі і відэа — Women by Women 2025 (дэдлайн — 1 чэрвеня)

    Глабальны адкрыты конкурс Pho­toVogue 2025 запрашае жанчын-фатографак і відэамастачак з усяго свету даследаваць і пераасэнсаваць тое, як бачаць жанчыны і як іх бачаць.

    На конкурс прымаюцца фота‑, відэа і мультымедыйныя праекты ва ўсіх жанрах — ад моды да дакументальных фільмаў, партрэтаў, выяўленчага мастацтва і не толькі, у якіх даследуецца тое, як жанчыны бачаць і як іх бачаць.

    Можна прадставіць серыю да 15 здымкаў або відэа да 60 секунд.

    Не прымаюцца AI-генераваныя працы.

    Хто можа ўдзельнічаць:

    • жанчыны і тыя, хто ідэнтыфікуе сябе з жаночым досведам,
    • старэйшыя за 18 гадоў,
    • з любога кутка свету.

    Што прапануюць: 

    • 6 000 USD — Out­stand­ing Vision Grant;
    • 4 000 USD — Vision Grant;
    • 2 000 USD — Ris­ing Voice Grant;
    • прэзентацыя на Pho­toVogue Fes­ti­val, магчымасць публікацыі ў Vogue і ўдзел у Pho­toVogue Port­fo­lio Reviews.

    Дэдлайн для заявак — 1 чэрвеня 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дадатковыя пытанні можна накіроўваць на пошту [email protected] або [email protected]

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.