• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віртуальны забег ад Hrodna.life ў падтрымку незалежнай гродзенскай журналістыкі (да 30 лістапада)

    Беларускае медыя ў выгнанні Hrodna.life працягвае першы міжнародны віртуальны забег «След Святого Губерта». Праект мае на мэце аб’яднаць гродзенцаў і ўсіх, хто любіць Гродна, па ўсім свеце, а таксама сабраць сродкі на працяг працы рэдакцыі. Новы дэдлайн — да 30 лістапада.

    Hrodna.life запускае глабальны віртуальны забег «След Святога Губерта» ў падтрымку незалежнай гродзенскай журналістыкі

    У чым унікальнасць праекта? Забег спалучае спорт, гродзенскую ідэнтычнасць і моцны салідарны складнік:

    • Сімвалічная дыстанцыя — 11,27 км. Лічба абраная ў гонар 1127 года — года першага летапіснага ўпамінання Гродна.
    • Свята-патрон. Фініш акцыі прымеркаваны да 3 лістапада — Дня святога Губерта, які лічыцца апекуном і заступнікам Гродна.
    • Унікальны медаль. Кожны ўдзельнік, які зробіць данат і прабяжыць дыстанцыю, атрымае па пошце металічны медаль з выявай Аленя святога Губерта — сімвала з гродзенскага герба.

    «Мы страцілі магчымасць фізічна знаходзіцца ў родным горадзе і сустракацца з нашай аўдыторыяй на вуліцах Гродна, але мы не страцілі сувязь адзін з адным, — зазначаюць у рэдакцыі Hrodna.life. — Забег “След Святога Губерта” — гэта магчымасць для гродзенцаў у Варшаве, Вільні, Чыкага ці Тбілісі адчуць супольнасць, прабегчы свае 11,27 км за родны горад і дапамагчы нашай рэдакцыі працягваць працу».

    Як гэта працуе: Удзельнікі рэгіструюцца на сайце забегу, робяць унёсак ад €20 (які пакрывае вытворчасць, дастаўку медаля і данат рэдакцыі), пераадольваюць дыстанцыю 11,27 км у любы дзень з 1 кастрычніка па 30 лістапада, фіксуюць вынік у фітнес-трэкеры (Stra­va, Garmin і інш.) і атрымліваюць памятны медаль па пошце.

    3 лістапада, у Дзень святога Губерта, рэдакцыя пачала апрацоўку вынікаў забегу і адпраўку медалёў.

    Важнае папярэджанне пра бяспеку: Камунікацыя з незалежнымі медыя ўнутры Беларусі крыміналізаваная. Рэдакцыя заклікае чытачоў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, устрымацца ад удзелу дзеля іх уласнай бяспекі. Медалі ў Беларусь і РФ не адпраўляюцца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.